Падзеі 1 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
1 верасьня 1939 году нацысцкая Нямеччына напала на Польшчу, пачалася Другая ўсясьветная вайна.
Таксама ў гэты дзень
1435 — у бітве пад Вількамірам літоўска-польскія войскі перамаглі армію Сьвідрыгайлы і нанятых ім крыжакоў.
1827 — у Расейскай імпэрыі забаранілі прымаць сялянаў у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы.
1906 — у Вільні выйшла пеpшая легальная белаpyская газэта «Hаша доля», у газэце ў гэты дзень вершам «Наш родны край» адбыўся літаратурны дэбют Якуба Коласа.
1990 — набыў моц Закон аб мовах Рэспублікі Беларусь.
У гэты дзень нарадзіліся
1835 — Юзаф Каліноўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 на тэрыторыі Літвы і Беларусі.
1853 — Міхал Федароўскі, фальклярыст, этнограф, археоляг, калекцыянэр.
1913 — Масей Сяднёў, беларускі празаік і паэт, дырэктар беларускай службы Радыё Свабода ў 1968-1983 гадах.
1928 — Расьціслаў Лапіцкі, арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага кансьпірацыйнага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948–1950.
У памяці
1715 — Люі XIV, кароль Францыі.
1939 — Язэп Горыд, беларускі мастак.
2000 — памёр Яўген Шмыгалёў. Разам зь Зянонам Пазьняком ён апублікаваў ў 1988 годзе артыкул «Курапаты — дарога сьмерці».
2018 — памёр Юрый Бадзё, украінскі літаратуразнаўца, публіцыст, палітычны дзеяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху ва Ўкраіне з пачатку 1960-х гадоў, былы палітвязень.