Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Квартал 95» знайшоў коміка, які будзе рабіць пародыі на Зяленскага


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Студыя «Квартал 95» знайшла коміка, які сыграе прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага. Гэта, праўдападобна, будзе Юры Вялікі, які раней удзельнічаў ва ўкраінскім камэдыйным дуэце «Брати Шумахери», паведамляе «Українська правда».

«Цяпер гэта найбольш імаверны кандыдат, але дакладна будзе вядома на канцэрце 13 жніўня ў Адэсе», — паведамілі ў студыі.

Вялікі апублікаваў у Instagram відэа пра тое, што ён іграе Зяленскага.

«Квартал» неаднаразова рабіў пародыі як на пятага прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку, так і на яго папярэдніка Віктара Януковіча ды іншых украінскіх палітыкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG