Украінскі інстытут нацыянальнай памяці падаў апэляцыйную скаргу на рашэньне Акруговага адміністрацыйнага суду Кіева аб адмене рашэньняў Кіеўскай рады аб перайменаваньні праспэктаў Маскоўскага і Ватуціна ў гонар Сцяпана Бандэры і Рамана Шухевіча.
Усе адпаведныя абгрунтаваньні былі пададзеныя ў Акруговы адміністрацыйны суд, растлумачыў юрыст Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці Сяргей Рабенка.
25 чэрвеня Акруговы адміністрацыйны суд Кіева адмяніў рашэньне Кіеўскай гарадзкой рады аб перайменаваньні Маскоўскага праспэкту і праспэкту Ватуціна ў Кіеве ў гонар Сцяпана Бандэры і Рамана Шухевіча.
Мэр Кіева Віталь Клічко паабяцаў абскардзіць рашэньне.
Кіеўская гарадзкая рада пераназвала Маскоўскі праспэкт ва ўкраінскай сталіцы на праспэкт Сьцяпана Бандэры ў ліпені 2016 году. А за перайменаваньне праспэкту генэрала Ватуціна ў праспэкт Рамана Шухевіча (галоўнакамандуючага Ўкраінскай паўстанцкай арміі) прагаласавала ў чэрвені 2017 году.
Перайменаваньне ажыцьцяўлялі ў рамках закону аб дэкамунізацыі.