Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскай моладзі дазволілі не плаціць падаходны падатак


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Са жніўня 2019 году ў Польшчы ад падаходнага падатку вызваляюць людзей, якім не споўнілася 26 гадоў. Адпаведны дакумэнт прыняў урад Польшчы, паведамляе Deutsche Welle.

У Польшчы спадзяюцца, што такі крок павялічыць занятасьць сярод моладзі і прадухіліць нелегальную працу. Акрамя ўзросту існуе яшчэ ўмова, па якой людзей вызваляюць ад падаходнага падатку. Гадавы даход не мусіць перавышаць 20 тысяч эўра. Закон не распаўсюджваецца на заснавальнікаў кампаній.

Па зьвестках ураду Польшчы новы закон можа закрануць да 2 мільёнаў чалавек. Экспэрты ж спадзяюцца, што новы закон таксама прыцягне на польскі рынак моладзь з Украіны, што дапаможа вырашыць пытаньне з недахопам кваліфікацыйных кадраў.

Але аналітыкі Гандлёвай палаты Польшчы лічаць такія ільготы парушэньнем прынцыпу роўнасьці, які замацаваны ў канстытуцыі.
Апазыцыя ж лічыць, што такім чынам улады хочуць заваяваць галасы на парлямэнцкіх выбарах, якія пройдуць у Польшчы ўвосень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG