Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лукашэнкі пракамэнтавалі запрашэньне яго ў Варшаву


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Пра запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі на ўрачыстасьць з нагоды 80-годзьдзя пачатку ІІ сусьветнай вайны, стала вядома яшчэ вясной. Цяпер гэта пацьвердзіла і прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Лукашэнку ў Польшчы запрасіў польскі прэзыдэнт Анджэй Дуда. Вялікая міжнародная сустрэча мае адбыцца 1 верасьня ў Варшаве. Свой удзел у ёй ужо пацьвердзіў Дональд Трамп.

Сёньня прэс-сакратарка Аляксанра Лукашэнкі Натальля Эйсмант пацьвердзіла факт такога запрашэньня, перадае агенцтва РИА Новости. Яна адзначыла, што пытаньне візыту Лукашэнкі ў Польшчу знаходзіцца ў стадыі разгляду.

У сакавіку ў Канцылярыі прэзыдэнта Дуды Свабодзе заявілі:

— Польшча будзе ўшаноўваць гэтую дату разам з краінамі, зь якімі мы сёньня блізка супрацоўнічаем на карысьць міру ў сьвеце паводле прынцыпаў міжнароднага права. Да іх адносяцца краіны NATO, Эўразьвязу і «Усходняга партнэрства», у тым ліку і Беларусь, як чалец апошняй ініцыятывы.

На ўрачыстасьці ў Варшаву не запрасілі Ўладзімера Пуціна. Як растлумачыў днямі віцэ-прэм'ер польскага ўраду Яцэк Сасін: «Было б недарэчна адзначаць гадавіну ўзброенай агрэсіі супраць Польшчы з удзелам лідэра, які сёньня дзейнічае такім чынам у адносінах да суседа».

У лютым Варшаву наведаў старшыня беларускага Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч. На пытаньне аднаго з журналістаў пра магчымы візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Польшчу ён адказаў, што не выключае такой магчымасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG