Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольскі анансаваў вялікі электрычны канцэрт у 4 частках: «Мроя», N.R.M., ZET і VOLSKI


26 кастрычніка ў клюбе Prime Hall пройдзе вялікі электрычны канцэрт Лявона Вольскага, падчас якога на адной сцэне загучаць хіты гуртоў «Мроя»​, N.R.M., ZET і VOLSKI.

Як адзначаюць арганізатары, на 2019 год прыпадае шэраг юбілейных датаў гэтых музычных праектаў: 35 гадоў таму нарадзілася «Мроя», 25 гадоў таму зьявіўся N.R.M, 20 гадоў таму нарадзіўся ZET. А 5 гадоў таму ўзьнік праект VOLSKI, які сёлета адзначае сваё 5-годзьдзе.

«Гэты канцэрт будзе адным з самых цікавых: чатыры аддзяленьні, кожнае зь якіх цалкам прысьвечана аднаму з гуртоў, — расказаў Лявон Вольскі. — Варта будзе ўспомніць даўно ня граныя песьні, прапрацаваць паўнавартаснае шоў, якое паглыбіць гледача ў атмасфэру таго ці іншага часу. Магчыма, атрымаецца знайсьці ў шафе тыя самыя касьцюмы...»

Канцэрт пройдзе 26-га кастрычніка а 18.00 у клюбе Prime Hall (Менск, праспэкт Пераможцаў, 65). Квіткі ўжо паступілі ў продаж.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG