Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран пагражае захапіць брытанскі танкер


Супэртанкер Grace 1 у Гібралтары.
Супэртанкер Grace 1 у Гібралтары.

Адзін з кіраўнікоў корпусу «Вартавых ісламскай рэвалюцыі» Масхен Резаі заявіў у пятніцу, што Іран павінен захапіць брытанскі танкер, калі Вялікабрытанія ня вызваліць затрыманы некалькі дзён таму побач з Гібралтарам іранскі супэртанкер.

«Калі Брытанія ня вызваліць іранскі нафтавай танкер, то ўлады абавязаны захапіць брытанскі нафтавай танкер», — напісаў Резаі ў Твітэры.

Іранскі супэртанкер Grace 1 і яго экіпаж былі затрыманыя ў чацьвер у выніку апэрацыі брытанскіх марскіх пяхотнікаў. Яны высадзіліся зь верталёта на борт судна, якое знаходзілася ў водах Гібралтару.

Затрыманы танкер быў на просьбу Злучаных Штатаў. Згодна з амэрыканскімі дадзенымі, танкер ажыцьцяўляў незаконную дастаўку іранскай нафты на перапрацоўчы завод у Сырыі.

Улады Гібралтару заявілі, што яны праводзяць сьледзтва з мэтай высьвятленьня паходжаньня грузу і яго атрымальніка. Экспарт нафты ў Сырыю зьяўляецца парушэньнем санкцый Эўрапейскага Зьвязу, уведзеных супраць сырыйскіх уладаў у 2011 годзе.

Прэзыдэнт Трамп, адказваючы на пытаньне рэпарцёраў, заявіў, што Ірану варта дзейнічаць вельмі асьцярожна. «Паглядзім, што адбудзецца, — сказаў Дональд Трамп. — Іран павінен дзейнічаць вельмі-вельмі асьцярожна».

Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША вітала «рашучасьць міжнародных партнэраў» ў падтрыманьні рэжыму санкцый.

Іран быў вымушаны шукаць абыходныя шляхі для экспарту сваёй нафты ў выніку ўзмацненьня жорсткасьці рэжыму санкцый з боку ЗША. Практычна любы пакупнік іранскай нафты будзе станавіцца аб’ектам амэрыканскіх санкцый, што пазбавіла Тэгеран законных рынкаў збыту свайго галоўнага экспартнага тавару.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG