На поўдні амэрыканскага штату Каліфорнія адбыўся землятрус магутнасьцю 6.4 пункта паводле шкалы Рыхтэра. Гэта найбольшы землятрус у гэтай мясцовасьці ад 1994 году.
Як паведамляе тэлеканал CNN, эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся прыблізна за 160 кілямэтраў ад Лос-Анджэлесу. Падземныя штуршкі адчулі мільёны людзей, у тым ліку ў самім горадзе. Паведамляецца, што блізка да эпіцэнтру адбыліся невялікія пашкоджаньні будынкаў, вадаправоду і лініяў электраперадач, але людзі не пацярпелі.