Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогер NEXTA заклікаў да флэшмобу на Эўрапейскія гульні: у карцінках расказаць, «што адбываецца ў Беларусі»


Сьцяпан Сьвятлоў, вядомы як NEXTA, архіўнае фота
Сьцяпан Сьвятлоў, вядомы як NEXTA, архіўнае фота

Сьцяпан Сьвятлоў, вядомы як NEXTA, заклікаў 120 тысяч сваіх падпісантаў у Telegram да сацсеткавага флэшмобу з нагоды ІІ Эўрапейскіх гульняў.

​«Надышоў час паказаць усёй Эўропе, што мы на самой справе думаем пра «галодныя гульні», празь якія нас вымушаюць стаяць у заторах, рэпэтаваць усялякую лухту на сьпякоце і забіваць сабой пустуючыя трыбуны, — заклікае блогер, які раней расказваў пра ўсе гэтыя здарэньні са здымкамі відавочцаў. — Раскажам іншаземцам, што тут адбываецца папраўдзе! А заадно і падпсуем дыктатару яго „сьвята для аднаго“».

Блогер заклікае распаўсюджваць пад хэштэгамі гульняў выявы, на якіх па-расейску і па-ангельску расказваецца пра зьбіваньне мірных дэманстрантаў, зьнікненьні і зьняволеньні апанэнтаў Лукашэнкі, фальсыфікацыі выбараў і манаполію дзяржавы на тэлевізію, нізкія заробкі і вялікую колькасьць суіцыдаў і праблемы з аховай здароўя, вялікую зьнешнюю запазычанасьць краіны і будаўніцтва лядовых палацаў, «дабраахвотна-прымусовае» наведваньне гульняў пад пагрозамі.

Эўрапейскія гульні — 2019. Што важна ведаць

Другія Эўрапейскія гульні прайшлі у Менску з 21 па 30 чэрвеня 2019 году.

  • На падрыхтоўку і правядзеньне II Эўрапейскіх гульняў Беларусь выдаткавала ня менш за 840 мільёнаў рублёў (каля 400–430 млн даляраў).
  • За два гады да гульняў Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што Беларусі трэба будзе затраціць ня болей за 50 млн даляраў плюс дапамогуць эўрапейскія структуры. У кастрычніку 2018 году агучвалі ўдвая большую суму, у чэрвені 2019-га — у пяць з паловай раза большую. Выніковую суму абяцаюць назваць у студзені 2020 году.
  • З квітком на гульні можна было бязь візы трапіць у Беларусь празь любы памежны пункт.
  • Паводле папярэдніх падлікаў, Беларусь за час Эўрапейскіх гульняў наведалі 37 450 турыстаў, зь іх каля 7 тысяч чалавек былі акрэдытаваныя на гульні. Для параўнаньня, на чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менск у 2014 годзе прыехалі 80 тысяч замежных турыстаў.​
  • Падчас гульняў у Беларусі працавалі супрацоўнікі МУС Расеі.
  • Адкрыцьцё гульняў прысьвяцілі гісторыі Беларусі, закрыцьцё — сучаснасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG