Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадыраў будзе, Пуцін — не. Хто прыедзе на Эўрапейскія гульні ў Менск


Менск напярэдадні ІІ Эўрапейскіх гульняў
Менск напярэдадні ІІ Эўрапейскіх гульняў

Міністэрства замежных спраў Беларусі расказала, хто з вышэйшых кіраўнікоў будзе прысутнічаць на цырымоніі адкрыцьця II Эўрапейскіх гульняў.

Чакаецца прыезд прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева — ягоная краіна была гаспадыняй першых у гісторыі Эўрагульняў.

Таксама анансаваная прысутнасьць прэзыдэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі, прэзыдэнта Малдовы Ігара Дадона і прэзыдэнта Сэрбіі Аляксандра Вучыча.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін да Менску не даедзе, прышле замест сябе кіраўніка ўраду Дзьмітрыя Мядзведзева. Іншыя суседзі (Украіна, Літва, Латвія, Польшча) цікавасьці да спартовай падзеі ня выказалі.

Босьнія і Герцагавіна будзе прадстаўлена на ўзроўні старшыні прэзыдыюму Міларада Додзіка. Яшчэ заявіў пра жаданьне стаць госьцем Эўрагульняў кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Расеі Рамзан Кадыраў.

Плянуецца ўдзел кіраўнікоў міжнародных і рэгіянальных арганізацый, у тым ліку генэральнага сакратара Цэнтральна-Эўрапейскай ініцыятывы Рабэрта Антаніёні, намесьніка генэральнага дырэктара UNESCO​ Нады Аль-Нашыфа, старшыні калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі Тыграна Саркісьяна, дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Грыгорыя Рапоты, генэральнага дырэктара сакратарыяту Рады дзяржаў Балтыйскага мора Майры Моры і некаторых іншых эўрачыноўнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG