Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: колькі крэдытаў узялі беларусы


На 1 траўня насельніцтва Беларусі было віннае банкам 12 мільярдаў 180,6 мільёна рублёў. Такія лічбы называе Нацыянальны банк.

Агульная сума пазык уключае ў сябе:

  • спажывецкія крэдыты;
  • пазыкі на набыцьцё жытла і аўто;
  • растэрміноўкі па картках.

За красавік даўгі беларусаў перад банкамі павялічыліся на 207,9 мільёна рублёў. Гэта рэкордны прырост за 2019 год.

Летась у чэрвені беларусы былі вінныя банкам 10 мільярдаў рублёў, а ўжо ў лістападзе — 11 мільярдаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG