Эўракамісія рэкамэндавала краінам ЭЗ пачаць перамовы аб уваходжаньні ў супольнасьць Паўночнай Македоніі і Альбаніі. У штогадовай справаздачы ЭЗ аб сытуацыі на Заходніх Балканах гаворыцца, што абедзьве краіны правялі неабходныя рэформы.
Яганэс Ган, камісар ЭЗ у палітыцы суседзтва, у выпадку Альбаніі зьвярнуў увагу на сур’ёзныя зьмены ў сыстэме правасудзьдзя. Паўночная Македонія высока адзначана за дасягненьне гістарычнага пагадненьня з Грэцыяй і спыненьне спрэчкі аб назве краіны, якая доўжыўся амаль 30 гадоў.
У ліпені ў Польшчы адбудзецца саміт Бэрлінскага працэсу, то бок групы краінаў, якія падтрымліваюць супрацоўніцтва ЭЗ з Альбаніяй, Босьніяй і Герцагавінай, Сэрбіяй, Чарнагорыяй, Паўночнай Македоніяй і Косавым.
Самае папулярнае
1