Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Менску з дамоў прыбяруць больш за 100 кандыцыянэраў і спадарожнікавых антэнаў


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Аляксандар Дараховіч удакладніў, што гаворка ідзе пра абсталяваньне, якое разьмясьцілі незаконна. Ягоныя словы цытуе агенцтва «Минск-новости».

«Мы ўдакладнілі сьпіс вуліц, дзе забаронена ўсталёўваць кандыцыянэры на фасадах. Яго можна знайсьці на сайце адміністрацыі раёна. У асноўным гэта цэнтральная частка горада, дамы, якія адносяцца да гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. З пачатку вясны ў раёне ўжо дэмантавалі больш за 100 кандыцыянэраў. З уладальнікамі гэтага абсталяваньня праводзіліся гутаркі, у выніку каля 100 адзінак яны прыбралі самастойна. Людзям прапаноўвалі альтэрнатыву, напрыклад, перанесьці кандыцыянэры на дах», — сказаў Аляксандар Дараховіч.

Ён дадаў, што на наступным тыдні абсталяваньне пачнуць дэмантаваць у тых уласьнікаў, якія не прыбралі ці не прывялі яго ў парадак самастойна. Затым ім выставяць рахунак за гэтыя працы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG