Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску забаранілі ставіць «Табакеркі» ў цэнтры гораду


Новы дызайн кіёскаў для Менску. Фота: Глеб Малафееў, Tut.by
Новы дызайн кіёскаў для Менску. Фота: Глеб Малафееў, Tut.by

Менгарвыканкам расказаў парталу Tut.by пра ўмовы, выстаўленыя кампаніі «Энэрга-Оіл» наконт тытунёвых кіёскаў «Табакерка», якія з канца 2018 году ставяць у шэрагу беларускіх гарадоў і неўзабаве пачнуць ставіць у Менску.

Умовы такія:

  • ня ставіць «Табакеркі» ў самым цэнтры – у межах вуліцаў Аранскай, Захарава, Казлова і праспэкту Машэрава;
  • ня ставіць кіёскі ля «магістральных вуліцаў», установаў аховы здароўя і адукацыі, ля паркаў і сквэраў, на прыпынках грамадзкага транспарту «зь вялікім трафікам»;
  • у межах «другога транспартнага кола» ставіць толькі кіёскі новага (чорнага «абцякальнага») дызайну, распрацаванага спэцыяльна для Менску.

У астатніх месцах у Менску можна ставіць шапікі як старога, так і новага дызайну, у тым ліку спалучаць іх з прыпынкамі транспарту.

Хто стаіць за экспансіяй «Табакерак»​

У кастрычніку 2018 году Tut.by са спасылкай на інфармаваныя крыніцы паведаміў, што кампанія «Энерга-Оіл», падкантрольная аднаму з найбагацейшых людзей Беларусі Аляксею Алексіну, створыць у краіне амаль 2500 гандлёвых пунктаў продажу цыгарэт, у тым ліку 500 у Менску.

Паводле крыніц, выканкамы мусяць без аўкцыёну перадаць у арэнду інвэстару зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўваньня гандлёвых аб’ектаў.

У сьнежні 2017-га Лукашэнка даручыў Алексіну стварыць «адзіную тавараправодную сетку» для тытунёвай прадукцыі на ўнутраным і замежным рынках.

Ад жніўня 2018 году «Энерга-Оіл» — адзіны апэратар продажу вырабаў Горадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман».

«Энэрга-Оіл» — другі імпартэр цыгарэт у Беларусь. Раней права ўвозіць цыгарэты ў краіну меў толькі «Беларусьгандаль» Упраўленьня справамі прэзыдэнта.

У рэйтынгу часопіса «Ежедневник» Аляксей Алексін займаў 4-е месца сярод самых пасьпяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў 2019 году. У ліку ягоных актываў былі беларускія «Белнафтагаз» і «Энерга-Оіл» (займаецца ня толькі нафтай, але і гатэльным, банкаўскім і тытунёвым бізнэсам), літоўская Neonafta ды іншыя нафтавыя кампаніі, МТБанк, маладэчанская мясная кампанія «Вялес-Міт», шэраг аб’ектаў нерухомасьці, лягістычныя кампаніі ў Беларусі і гандлёвыя фірмы ў Латвіі ды іншае. Да 2012 году быў партнэрам Юрыя Чыжа.

Пасьля пагрозы ўвядзеньня санкцый супраць Аляксея Алексіна ў 2020 годзе ён выйшаў з складу ўласьнікаў «Энэрга-Ойл» і «Белнафтагазу». Асноўнымі акцыянэрамі «МТБанку» цяпер запісаныя ягоныя сыны Віталь і Дзьмітрый і іх маці Іна — яны валодаюць больш як 99% акцый банку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG