Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пройдзе вечарына памяці мовазнаўцы Зьмітра Саўкі


Зьміцер Саўка, архіўнае фота
Зьміцер Саўка, архіўнае фота

У менскім літаратурным музэі Максіма Багдановіча 14 траўня а 18:00 пачнецца вечарына памяці беларускага мовазнаўцы Зьмітра Саўкі.

На вечарыне прэзэнтуюць пасьмяротна выдадзеную кнігу Саўкі «Беларуская цывілізацыя ў Амэрыцы» пра гісторыю Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня. Выступяць ягоныя сваякі, сябры і калегі.

Зьміцер Саўка (1965–2017) — таксама аўтар кніг «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія» (у суаўтарстве зь Вітаўтам Кіпелем; Нью-Ёрк — Менск, 2002) і «Беларускі клясычны правапіс» (у суаўтарстве зь Юрасём Бушляковым, Вінцуком Вячоркам, Зьмітром Санько; Вільня — Менск, 2005). Ён удзельнічаў у моладзевым грамадзкім абʼяднаньні «Беларуская майстроўня» (1979–1984). Быў стваральнікам і кіраўніком моўнай службы тэлеканалу «Белсат», адным з аўтараў тэлепраграмы «Моўнік».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG