Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо наведае Расею з 12 па 14 траўня. Пра гэта заявілі ў Дзярждэпартамэнце. Гэта будзе першы візыт кіраўніка Дзярждэпартамэнту ЗША ў Расею.
13 траўня Пампэо сустрэнецца з супрацоўнікамі амбасады ЗША ў Маскве, прадстаўнікамі бізнэсу і амэрыканскімі студэнтамі. Кіраўнік Дзярждэпартамэнту таксама ўскладзе кветкі да Магілы Невядомага Салдата ў Аляксандраўскім садзе.
14 траўня сустрэнецца ў Сочы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным і кіраўніком расейскага МЗС Сяргеем Лаўровым. Падрабязнасьці сустрэчы не раскрываюцца. Адзначаецца, што бакі абмяркуюць двухбаковыя і шматбаковыя дачыненьні.
Міністэрства замежных справаў раней паведаміла, што Лаўроў і Пампэо, у прыватнасьці, абмяняюцца меркаваньнямі аб актуальных міжнародных праблемах, уключаючы сытуацыю ў Сырыі, Вэнэсуэле і ва Ўкраіне.
Раней на гэтым тыдні Пампэо сустракаўся з Лаўровым у Фінляндыі. Абодва назвалі размову канструктыўнай.