Брытанскі прынц Гары і яго жонка Мэган назвалі свайго нованароджанага сына Арчы Харысан Маўнтбатэн-Ўіндзар. Пра гэта паведамляе BBC.
Хлопчык нарадзіўся 6 траўня. Сёньня герцаг і герцагіня Сасэкская ўпершыню паказалі яго публіцы, аказаўшыя перад невялікай групай журналістаў у адной з заляў Уіндзарскага замку. «У яго вельмі мілы характар, ён вельмі спакойны. Ён проста мара», — сказала Мэган пра свайго сына.
Арчы Гарысан Маўнтбатэн-Ўіндзар — сёмы ў чарзе на брытанскі трон і восьмы праўнук каралевы Лізаветы Другой.