Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Відэа цырымоніі ўзяцьця шлюбу прынца Гары і Мэган Маркл


Прынц Гары і Мэган Маркл узялі шлюб
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:56 0:00

У Віндзарскім замку, летняй каралеўскай рэзыдэнцыі, адбылася цырымонія ўзяцьця шлюбу прынца Гары і Мэган Маркл. Тысячы падданых каралевы прыбылі ў Віндзар, каб пабачыць вясельныя мерапрыемствы. Афіцыйна запрошаных для ўдзелу ў цырымоніі шлюбу ў царкве сьвятога Георгія Віндзарскага замку — шэсьцьсот.

Мэган Маркл 36 гадоў, яна старэйшая за ўсіх каралеўскіх нявестаў у каралеўскай гісторыі. Яна бярэцца шлюбам другі раз, яе першым мужам быў кінарэжысэр Трэвар Энгельсан. Згодна з законам, Гары папрасіў згоды каралевы на шлюб з Мэган Маркл. Будучая герцагіня Сасэкская — першая амэрыканка, першая мулатка, першая акторка, якая выходзіць замуж за брытанскага прынца. Яна была хрышчоная ў каталіцкую веру, але пяройдзе ў англіканскую.

33-гадовы брытанскі прынц Гары атрымаў, паводле рашэньня каралевы Лізаветы II, тытул герцага Сасэкскага. У паведамленьні Букінгэмскага палацу гаворыцца: «Каралева сёньня з задавальненьнем надала тытул герцага прынцу Генры Ўэльскаму. Ягонымі тытуламі будзе герцаг Сасэкскі, граф Дaмбартан і барон Кілкіл. Такім чынам, прынц Гары становіцца яго каралеўскай высокасьцю герцагам Сасэкскім, а Мэган Маркл пасьля вясельля стане яе каралеўскай высокасьцю герцагіняй Сасэкскай», — гаворыцца ў паведамленьні Букінгэмскага палацу.

Пасьля гадзіннай службы ў царкве Сьв. Георгія, якая знаходзіцца ў Віндзарскім замку, прынц Гары з жонкай праехалі па горадзе на працягу 25 хвілінаў у адкрытым ландо Ascot.

Вялікія вясельлі ў Вялікабрытаніі адбываюцца рэдка, таму прыцягваюць увагу многіх тысяч каралеўскіх падданых і замежных гасьцей. Гэтым разам упершыню запрашэньне ў Віндзарскі замак атрымалі 1200 звычайных людзей, многія зь якіх займаюцца дабрачыннасьцю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG