Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя вызваліла 5 маладафронтаўцаў, але склала на іх пратаколы


Чарнобыльскі шлях, 26 красавіка 2019 года, Менск
Чарнобыльскі шлях, 26 красавіка 2019 года, Менск

Лідэра Маладога фронту Дзяніса Урбановіча і яшчэ чатырох актывістаў, якіх сёньня затрымалі ў Лагойску, вызвалілі блізу 18.00 гадзіны ў Менску.

Перад гэтым актывістаў прывезьлі з Лагойску ў Менск, разьвезьлі па розных райаддзелах міліцыі, дзе на іх склалі пратаколы паводле артыкулу аб удзеле ў несанкцыянаванай вулічнай акцыі 26 красавіка. Гаворка, хутчэй за ўсё, пра «Чарнобыльскі шлях» у Менску. Падчас гэтай акцыі маладафронтаўцы зьбіралі подпісы пад патрабаваньнем аб адкліканьні зь Беларусі пасла Расеі Міхаіла Бабіча.

26 красавіка каля 30 чалавек сабраліся на традыцыйнае шэсьце «Чарнобыльскі шлях», нягледзячы на тое, што арганізатары адмовіліся ад яе правядзеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG