Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне другія суткі гарыць лес

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Да маніторынгу месца ляснога пажару ў Нараўлянскім раёне прыцягнулі авіяцыю, піша БелТА са спасылкай на Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.

Інфармацыя аб узгараньні сухой расьліннасьці і кустарніка на забалочанай тэрыторыі паступіла ратавальнікам 24 красавіка ў 12:33.

Плошча ўзгараньня па прыбыцьці на месца складала 5 гектараў. Існавала пагроза лесу, таму для ліквідацыі здарэньня накіравалі дадатковую тэхніку. Пагрозы населеным пунктам не было.

Для ліквідацыі здарэньня задзейнічалі:

  • 29 адзінак тэхнікі;
  • 112 чалавек.

Плошча, якую закрануў агонь склала 300 гектараў.

Зараз ёсьць дробныя ачагі, адкрытага гарэньня няма, сказалі ў МНС.

Манітораць сытуацыю з прыцягненьнем авіяцыя «Беллесавія».

Як сказала Свабодзе дзяжурны эколяг Белгідрамэту, зьменаў у радыяцыйным фоне на тэрыторыі Беларусі няма.

За суткі ў Беларусі патушылі 87 лясных і тарфяных пажараў, узгараньняў травы і кустоў​. Міністэрства лясной гаспадаркі забараніла наведваць лясы на Меншчыне праз складаныя кліматычныя ўмовы.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG