Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За суткі ў Беларусі патушылі 87 лясных і тарфяных пажараў, узгараньняў травы і кустоў


Пажар у Столінскім раёне, 24 красавіка 2019 году
Пажар у Столінскім раёне, 24 красавіка 2019 году

Паводле апэратыўных зьвестак Міністэрства надзвычайных сытуацый, за мінулыя суткі (паводле стану на 06:00 25 красавіка) у Беларусі ліквідавалі 27 лясных пажараў на агульнай плошчы больш за 110 га, 7 тарфяных пажараў на агульнай плошчы 2 га і 53 пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы больш за 26 га.

Як паведамляе МНС, 24 красавіка ў 00:33 стала вядома пра пажар у лесе на тэрыторыі Кіраўскага лясьніцтва ля вёскі Красноўка Нараўлянскага раёну. Для тушэньня пажару задзейнічалі 29 адзінак тэхнікі і 112 чалавек. Паводле стану на 06:00 25 красавіка плошча пажару — 40 га.

Акрамя таго, 24 красавіка ў 14:36 паступіла паведамленьне аб пажары на мяжы зь Літвой, у лесе ля вёскі Крынічны Горадзенскага раёну, была часова абмежаваная праца памежнага пункту пропуску Прывалкі. Каб патушыць пажар, задзейнічалі 70 адзінак тэхнікі (у тым ліку верталёт МНС) і 346 чалавек. У 23.57 пажар патушаны, пацярпелых няма, яго агульная плошча склала 30 га.

Працягваюць тушыць пажар травы і кустоў ля вёскі Альманы на Століншчыне (Берасьцейская вобласьць), на тэрыторыі Вільемскага лясьніцтва. Для тушэньня пажару задзейнічалі 42 адзінкі тэхнікі (у т.л. верталёты Мі-8 авіяцыі МНС) і 139 чалавек. Ускладняе тушэньне адсутнасьць пад’язных шляхоў і забалочаная мясцовасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG