Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў выбухаў на Шры-Ланцы вырасла да 359


Наступствы выбуху ў адной з цэркваў Шры-Ланкі, 22 красавіка 2019 году
Наступствы выбуху ў адной з цэркваў Шры-Ланкі, 22 красавіка 2019 году

Агульная колькасьць ахвяраў сэрыі выбухаў у цэрквах і гатэлях Шры-Ланцы на Вялікдзень 21 красавіка на Шры-Ланцы вырасла да 359, паведамілі ў мясцовай паліцыі.

У дзень выбуху, 21 красавіка, мясцовыя ўлады паведамлялі, што ахвярамі сталі крыху больш за 200 чалавек. На наступны дзень пацьвердзіліся сьмерці 290 людзей, 23 красавіка ахвяраў стала 311. Вядома, што раненьні пры выбухах атрымалі каля 500 чалавек.

Прадстаўнік паліцыі Рува Гунасекара заявіў раніцай 24 красавіка, што за ноч было арыштавана 18 падазраваных, у выніку чаго агульная колькасьць затрыманых дасягнула 58, паведамляе агенцтва Associated Press. 23 красавіка прэм’ер-міністар краіны папярэджваў, што некалькі падазраваных, узброеных выбухоўкай, усё яшчэ знаходзяцца на свабодзе.

Групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за каардынацыю выбухаў. Пра гэта напярэдадні паведаміла інфармагенцтва AMAQ, звязанае з групоўкай. Яны не далі ніякіх доказаў свайго ўдзелу ў нападах.

Улады Шры-Ланкі раней абвінавачвалі ў тым, што здарылася, малавядомую радыкальную ісламісцкую групоўку «Таўхід Джамаат». Сьледчыя разглядаюць магчымасьць таго, што ў падрыхтоўку выбухаў была ўцягнутая «міжнародная сетка, безь якой атакі не былі б пасьпяховымі», сказаў міністар аховы здароўя Раджта Сэнаратнэ.

Прэм’ер-міністар Шры-Ланкі сказаў, што супрацоўнікі службы бясьпекі ведалі пра магчымыя атакі, але не зрабілі захадаў з гэтай нагоды.

«За 14 дзён да таго, што здарылася, нас праінфармавалі аб гэтых інцыдэнтах. 9 красавіка кіраўнік нацыянальнай выведкі напісаў ліст, і там было напісана шмат імёнаў чальцоў гэтай тэрарыстычнай арганізацыі», — сказаў ён падчас прэс-канфэрэнцыі 22 красавіка.

Супрацоўнікі Міністэрства абароны Шры-Ланкі заявілі 23 красавіка, што выбухі былі адказам на расстрэл наведнікаў дзьвюх мячэцяў у Крайстчэрчы (Новая Зэляндыя), дзе загінулі 49 чалавек.

За шасьцю нападамі на Шры-Ланцы стаялі сем сьмяротнікаў. У гатэлі «Шангры-Ла» сябе падарвалі двое.

Напад 21 красавіка стаў найбуйнейшым з часоў грамадзянскай вайны на Шры-Ланцы, якая скончылася ў 2009 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG