Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што ён «больш падобны да цяжкаатлета, чым да хакеіста»


Аляксанрдар Лукашэнка і цяжкаатлет-бодыбілдэр Аляксей Шабуня ў фізкультурным комплексе «Мандарын», 2015 год, ілюстрацыйнае фота
Аляксанрдар Лукашэнка і цяжкаатлет-бодыбілдэр Аляксей Шабуня ў фізкультурным комплексе «Мандарын», 2015 год, ілюстрацыйнае фота

У звароце да беларускіх цяжкаатлетаў Аляксандар Лукашэнка павіншаваў зборную з удалым выступам на чэмпіянаце Эўропы — там зборная заваявала 7 залатых, 7 срэбных і 5 бронзавых мэдалёў, больш здабылі толькі расейцы.

Прэс-служба Лукашэнкі расказала толькі, як Лукашэнка выдаваў дзяржаўныя ўзнагароды, віншаваў каманду, хваліў яе і наракаў, што агулам «замала радасьці прыносіць у апошні час спорт беларусам». Іншую цытату перадала газэта ягонай адміністрацыі «СБ. Беларусь сегодня».

«Я праз тое, што часу бракуе, рэдка цалкам гляджу спаборніцтвы ў цяжкай атлетыцы, — расказваў Лукашэнка. — Шчыра кажучы, гэта ня мой від спорту, хоць я больш да цяжкаатлета падобны, чым да хакеіста. Але гэта для мяне заўсёды была самая агідная дысцыпліна, калі я пачынаў прафэсійна займацца спортам, калі трэба было шмат „пампавацца“.

Балазе трэнэр мне адразу сказаў: „Так, вы, малады чалавек, ад штангі далей. Вам вагу цягаць нельга, вам хапае таго, што ад прыроды закладзена“. Я перахрысьціўся. Не таму, што мне падабаецца ці не падабаецца, проста ваш від — гэта страшна цяжкі від спорту. Самы цяжкі. Нудны. Дзе трэба пастаянна змагацца. І добра змагацца ў гульнявых відах — гэта цікава, дынамічна. Але калі ты кожны дзень пастаянна змагаесься з сабой і са штангай — гэта вельмі цяжка».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG