Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў аб «пагаршэньні формы»


Лукашэнка гуляе ў хакей, архіўнае фота
Лукашэнка гуляе ў хакей, архіўнае фота

Пра гэта ён сказаў падчас гульні ў хакей з Уладзімірам Пуціным у Сочы.

Аляксандар Лукашэнка падчас гульні ў хакей з Уладзімірам Пуціным заявіў пра «пагаршэньне формы». Але з кантэксту незразумела: скардзіцца ён на сваю фізычную форму ці проста гаворыць пра хакеістаў.

«Цяпер так сабе ў нас формы, таму што ў нас калядны турнір, ён нас на пік выводзіць», — перадае тэлеканал «Беларусь-1» словы Лукашэнкі.

Пра што менавіта кажа кіраўнік Беларусі, не тлумачыцца. Вядома, што ў Сочы ён езьдзіў разам з сынам Мікалаем, які таксама гуляў у хакей. Абодва гулялі пад нумарам 1. У калядным хакейным турніры каманда Аляксандра Лукашэнкі заняла першае месца. Мікалай Лукашэнка гуляў у турніры для юнакоў «Залатая шайба».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG