Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка кажа, што гэта ён прыдумаў хакейную «супэрсэрыю»


Аляксандар Лукашэнка на лёдзе, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка на лёдзе, архіўнае фота

Прадстаўнік газэты «Прессбол» закрануў у размове з Лукашэнкам тэму хакея, ён спытаў, што стаіць за незразумелай «супэрсэрыяй» паміж «Дынама» (Менск) і зборнай клюбаў экстралігі пад кіраўніцтвам галоўнага трэнэра «Юнацтва» Міхаіла Захарава.

«Нягледзячы на вялізную ўвагу, атрымліваем адваротны вынік: зборная вылецела з эліты, маладзёжка — таксама, „Дынама“ у КХЛ бачылі, як згуляла,— адказаў Лукашэнка. — Таму я і прыдумаў сэрыю паміж „Дынама“ і зборнай клюбаў экстралігі: хто выйграе, той і будзе на наступны сэзон выступаць у КХЛ.

А як інакш? Матываваныя хлопцы з унутранага чэмпіянату „вазілі“ тых дынамаўцаў як толькі хацелі. Для мяне важна, што ёсьць патэнцыял. Прынамсі шмат у каго з маладых хакеістаў зьявіўся шанец замест некаторых пагуляць на высокім узроўні. Нам да 2021 году, да хатняга чэмпіянату сьвету, кроў з носу трэба выйсьці ў эліту».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG