Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джармуш, Альмадовар, Лелюш. Абвешчаная праграма 72-га Канскага кінафэстывалю


Галоўны прыз Канскага кінафэстывалю.
Галоўны прыз Канскага кінафэстывалю.

Прэзыдэнт Канскага кінафэстывалю П’ер Лескюр і праграмны дырэктар Тʼеры Фрэмо абвясьцілі ў чацьвер праграму 72-га па ліку міжнароднага кінафоруму. Яе адкрые новы фільм Джыма Джармуша «Мёртвыя не паміраюць», жанр якога пазначаны як зомбі-камэдыя.

Акрамя яго ў асноўнай конкурснай праграме пакажуць яшчэ 18 карцін, сярод якіх новая праца Пэдра Альмадовара «Боль і слава», з Пэнэлёпай Крус і Антоніё Бандэрасам у галоўных ролях, і фільм уладальніка «Залатой пальмавай галінкі» 2011-га году Тэрэнса Маліка «Радэгунд».

Адзін з самых чаканых у Канах гасьцей, Квэнтын Тарантына, не пасьпеў даздымаць сваю новую карціну «Аднойчы ў Галівудзе», якая, па яго словах, будзе гатовая толькі да канца ліпеня, аднак журы канскага фэстывалю на ўсялякі выпадак зарэзэрвавала для яе месца ў праграме.

Па-за конкурсам будуць паказаны шэсьць карцін, сярод якіх «Рокетмэн» — біяграфічная стужка пра Элтана Джона, зьнятая Дэкстэрам Флэтчэрам, адным з рэжысёраў баёпіка пра жыцьцё Фрэдзі Мэркʼюры «Багемская рапсодыя», і стужка клясіка сусьветнага кіно Клёда Лелюша «Найлепшыя гады жыцьця».

Журы 72-га Канскага кінафэстывалю, які пройдзе з 14 па 25 траўня, узначаліў чатырохразовую ляўрэат прэміі «Оскар», мэксыканскі рэжысэр Алехандра Гансалес Іньярыту.

З поўнай праграмай фэстывалю можна азнаёміцца на яго афіцыйным сайце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG