У гэтым годзе за галоўную ўзнагароду фэстывалю — «Залатую пальмавую галіну» — будуць спаборнічаць 19 фільмаў з усяго сьвету.
Сярод канкурсантаў — ураджэнец Беларусі Сяргей Лазьніца з фільмам «Рахманая», зьнятым па матывах аднайменнага аповеду Фёдара Дастаеўскага.
У 2012 годзе фільм «У тумане», зьняты Сяргеем Лазьніцам паводле аднайменнай аповесьці Васіля Быкава, быў уганараваны на Канскім кінафэстывалі прызам міжнароднай фэдэрацыі кінакрытыкі FIPRESCI.
У траўні 2014 на кінафэстывалі ў Канах Сяргей Лазьніца паказаў дакумэнтальны фільм «Майдан» пра пратэсты ва Ўкраіне 2013–2014 гадоў.
Акрамя фільму «Рахманая» Лазьніцы, сярод сёлетніх канкурсантаў — драма «Ашуканы» Софі Копалы, фільм пра грамадзянскую вайну ў ЗША, у якім зьняліся Нікол Кідман і Кірстэн Данст, а таксама стужка Ноя Баўмбаха «Гісторыі сям’і Мэйравіц» з Дастынам Гофманам.
Канскі кінафэстываль завершыцца 28 траўня.