Карэспандэнт Радыё Свабода Францішак Вячорка наведаў нацыянальны беларускі павільён на Канскім кінафэстывалі і паразмаўляў з прадусарам, рэжысэрам і дырэктарам «Белвідэацэнтру» Юрыем Ігрушам.
Вячорка: Чаго не хапае сучаснаму беларускаму кінематографу?
Ігруша: Калі глядзець з Канаў, маючы досьвед удзелу другі год запар у нацыянальным павільёне Беларусі на гэтым фэстывалі, магу сказаць, што нам не хапае крэатыўных праектаў. І проста сьмеласьці ісьці, таму што вакол нас такія ж людзі, як і мы, і трэба са сьмелымі ідэямі ісьці наперад.
Вячорка: Тады з каго браць прыклад? Пералічыце 3-4 фільмы, зробленыя ў Беларусі, якія важна і варта паказваць замежнаму гледачу?
Ігруша: Я думаю, цяпер у Беларусі кіно мяняецца каранёвым чынам. Нельга параўноўваць кіно, зробленае 5 год таму, з тым, што робіцца цяпер. Вельмі важным прыкладам — удзел фільму «У тумане» Лазьніцы у Канскім кінафэстывалі. Тым больш я быў лінейным прадусарам ад Беларусі. Летась мы з Лазьніцам ішлі па Канскай дарожцы. Яшчэ праект з эстонцамі. Праект «Сіма». Ну якія яшчэ? Дакумэнтальнае кіно
Вячорка: Чаму дакумэнтальнае ў Беларусі мацнейшае за мастацкае? Ці гэта памяняецца калі-небудзь?
Ігруша: Дакумэнтальнае кіно менш затратнае. І я лічу, гэта шлях беларускага кіно. Не імкнуцца да высокабюджэтнага кіно.. Рабіць мала- і сярэднебюджэтныя праекты. Зь імі прасьцей канкураваць на рынку. І яны больш эфэктыўныя. І іх рабіць могуць больш маладыя людзі, а не масьцітыя рэжысэры, якія маюць за сьпінай досьвед старых гадоў. І ён ім замінае.
Вячорка: А ці маглі б фільмы так званага альтэрнатыўныга беларускага кіно — Кудзіненкі, Курэйчыка з Марыніным — прадстаўляць Беларусь на Канах
Ігруша: Справа ня ў тым, як мы ацэньваем гэтыя фільмы для прадстаўленьня ў Канах. А як Каны ацэньваюць гэтыя фільмы. Існуе маса рэчаў, якія не даюць гэтым фільмам выйсьці на такі рынак. Яны проста гуляюць не па правілах. Гэта проста інтарэс да Беларусі і рэчаў, якія адбываюцца ў Беларусі. Але там ёсьць моманты, якія не дазваляюць дабрацца да плянкі Канскага кінафэстывалю
Вячорка: Ці лічыце, што кіно ў Беларусі занадта палітызаванае. Бо ў палітызаванасьці абвінавачваюць і «Брэскую крэпасьць» ці «Шчыт Айчыны», і «Вышэй за неба» ці «Жыве Беларусь!»
Ігруша: Кіно — гэта інструмэнт ідэалёгіі. Гэты было, ёсьць і будзе. Моцна ўплывае на праект фінансаваньне. Таму што хто плоціць грошы, той замаўляе музыку. І ва ўсім сьвеце гэта так. Незалежнае кіно можна толькі рабіць за ўласныя грошы, што ў сьвеце таксама здараецца. Рэжысэры, маючы ўжо бюджэт, які далі спонсары, і свае ўласныя, проста па-аўтарску выказваюцца. Калі за праектам ці грашыма стаіць дзяржава, пры гэтым любая, дарэчы, амэрыканскае кіно таксама палітызаванае, і калі разглядаць яго з пункту гледжаньня палітызацыі, там шмат рэчаў, якія працуюць на Амэрыку і больш ні на кога.
Вячорка: Якія тэмы з сучаснасьці Беларусі маглі б стаць сюжэтам для фільму?
Ігруша: Сюжэтам для фільму можа стаць гісторыя ад самай лякальнай, адносіны дзьвюх асобаў, да самай глябальнай: падзеі гістарычнай ці сучаснай. Гэта залежыць ад рэжысэра і сцэнару фільму. Няма неталенавітых тэмаў, ёсьць таленавітыя сцэнарысты і рэжысэры. Ідэі. Усё пачынаецца зь ідэі і рэжысэра. Хто гэта робіць, якімі рукамі і за чые грошы. У кіно заўжды так.