Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна зьвярнулася ў Міжнародны суд, патрабуючы вызваліць палонных маракоў


Архіўнае фота. Палонных украінскіх маракоў вядуць у суд у Маскве. 15 студзеня 2019 году
Архіўнае фота. Палонных украінскіх маракоў вядуць у суд у Маскве. 15 студзеня 2019 году

Міністэрства замежных спраў Украіны зьвярнулася ў Міжнародны трыбунал па марскім праве з патрабаваньнем вызваліць узятых у палон украінскіх маракоў і караблі, захопленыя Расеяй у Керчанскай пратоцы ў лістападзе 2018 году.

«Разьлічваем, што ўжо празь лічаныя тыдні Трыбунал абавяжа Расею вызваліць нашых маракоў і ўкраінскія караблі, а яе дзеяньні будуць прызнаныя неправамоцнымі», — напісаў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў Фэйсбуку.

Парашэнка таксама адзначыў, што ў Расеі «яшчэ ёсьць шанец вызваліць украінскіх маракоў і караблі, не чакаючы фармальнага прызнаньня зьдзейсьненага Крамлём міжнароднага злачынства».

Украінскіх маракоў затрымалі ў Керчанскай пратоцы 25 лістапада 2018 году. Расейскія памежнікі спачатку пратаранілі, а потым абстралялі тры ўкраінскія караблі (браняваныя артылерыйскія катэры «Бярдзянск» і «Нікапаль» і рэйдавы буксір «Яны Капу»). Паводле сьцьвярджэньня ўкраінскіх уладаў, гэта адбылося пасьля таго, як караблі пакінулі 12-мільную зону ля берагоў Расеі — гэта значыць па-за тэрыторыяй, якую Расея пасьля анэксіі называе сваёй.

Пад арыштам апынуліся 24 чалавекі: спачатку іх зьмясьцілі ў ізалятар у Крыме, а потым перавезьлі ў Маскву.

Украіна з самага пачатку настойвала на неабходнасьці прызнаць арыштаваных маракоў ваеннапалоннымі. У канцы сьнежня вызваленьня ваенных запатрабавалі канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, а прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп праз керчанскі інцыдэнт адмяніў заплянаваную на саміце двухгадзінную сустрэчу з Уладзімірам Пуціным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG