Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон распарадзіўся адкрыць архівы для дасьледаваньня генацыду ў Руандзе


Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон
Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон

Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон распарадзіўся адкрыць дзяржаўныя архівы для дасьледаваньня генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе. Ён выступіў у Елісейскім палацы на сустрэчы зь сябрамі арганізацыі «Ібука», створанай для захаваньня памяці пра ахвяры генацыду.

Паводле Макрона, пасьля адкрыцьця архіваў будзе створана камісія гісторыкаў, якія дасьледуюць дакумэнты, зьвязаныя з адносінамі францускага ўраду з Руандай у пачатку 1990-х гадоў. Навукоўцы маюць намер дэталёва дасьледаваць факты падтрымкі, якую Францыя аказвала прэзыдэнту Жувеналу Хабіарыману. Менавіта гібель гэтага палітыка стала штуршком да пачатку генацыду.

Эмануэль Макрон паабяцаў узмацніць законы, якія дазволілі б прыцягнуць да адказнасьці асобаў, якія маюць дачыненьне да генацыду, калі такія людзі знаходзяцца на тэрыторыі Францыі.

6 красавіка праз 25 гадоў пасьля пачатку хвалі генацыду, у Руандзе ўспамінаюць загінулых тутсі. Прэзыдэнт Руанды Пол Кагамэ запрасіў Макрона паўдзельнічаць у афіцыйных мерапрыемствах у Кігалі. Прэзыдэнт Францыі, аднак, адмовіўся прыехаць, спаслаўшыся на занадта напружаны графік.

У 1994 годзе ў выніку масавых выпадкаў гвалту загінулі не менш за 800 тысяч тутсі, або 70 працэнтаў прадстаўнікоў гэтай нацыянальнай меншасьці ў Руандзе. Гэтыя падзеі прызнаныя генацыдам Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый.

Іх пачаткам лічыцца гібель прэзыдэнта Руанды Жувенала Хабіарыманы, які быў прадстаўніком колькасна пераважнай народнасьці хуту. 6 красавіка 1994 году Хабіарымана загінуў у авіякатастрофе. Па выніках сьледзтва, праведзенага францускай пракуратурай, загад зьбіць самалёт прэзыдэнта выдаў цяперашні прэзыдэнт Руанды і прадстаўнік меншасьці тутсі Пол Кагамэ. У 1994 годзе ён быў лідэрам узброенага супраціву Хабіарыману. Сваё дачыненьне да замаху на былога прэзыдэнта Кагамэ адмаўляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG