Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Каракасе ўзброеныя людзі адкрылі агонь па пратэстоўцах


Каракас
Каракас

У сталіцы Вэнэсуэлы Каракасе група ўзброеных людзей у цывільным адзеньні адкрыла агонь па ўдзельніках пратэстаў супраць чарговага адключэньня электрычнасьці.

Паводле інфармацыі газэты El Nacional, страляць пачалі чальцы праўрадавых груповак. Пацярпелі, прынамсі, два чалавекі. Іх даставілі ў бальніцу.

У Вэнэсуэле 31 сакавіка адбылося пятае адключэньне электраэнэргіі за месяц, якое закранула ня менш за 20 з 23 штатаў краіны і сталіцу Каракас.


Гэта стала прычынай аднаўленьня масавых пратэстаў. Дэманстранты сабраліся ў цэнтры горада і накіраваліся да рэзыдэнцыі Нікаляса Мадуры, блякуючы дарогі да прэзыдэнцкага палаца. Тэрыторыю вакол рэзыдэнцыі патрулююць байцы Нацыянальнай гвардыі і бронетэхніка.


Улады краіны ўвялі адмысловы рэжым абмежаванага спажываньня электраэнэргіі на 30 дзён. Пра гэта паведаміў у твітары прэзыдэнт Нікаляс Мадура.


Прадстаўнікі Мадуры і яго прыхільнікі абвінавачваюць у блэкаўце ЗША. Яны заяўляюць аб кібэратаках з боку амэрыканскіх спэцслужбаў на гідраэлектрастанцыі краіны. Апазыцыя ў сваю чаргу абвінавачвае ў адключэньнях электрычнасьці Нікаляса Мадуру і ягоны ўрад. На думку яе лідэра Хуана Гуайдо, блэкаўт справакаваны гадамі адсутнасьці фінансаваньня і карупцыяй у энэргетычным сэктары краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG