Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Расея павінна адтуль выбірацца» — Трамп заявіў, што расейскія войскі павінны пакінуць Вэнэсуэлу


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што расейскія вайскоўцы павінны пакінуць Вэнэсуэлу. Гэта адбылося пасьля таго, як Масква прыслала войскі і абсталяваньне ў лацінаамэрыканскую краіну, якая перажывае глыбокі крызіс.

«Расея павінна адтуль выбірацца», — сказаў Трамп рэпарцёрам падчас сустрэчы з жонкай лідэра вэнэсуэльскай апазыцыі Хуана Гуайдо, прызнанага ЗША і больш чым 50 краінамі часовым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы.

Сярод прыбыўшых у Вэнэсуэлу 24 сакавіка расейскіх вайскоўцаў ёсьць спэцыялісты сілаў спэцыяльнага прызначэньня, у прыватнасьці па кібэрбясьпецы, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе ЗША.

У Вашынгтоне лічаць, што ў іх задачы ўваходзіць падтрымка ляяльных рэжыму Нікаласа Мадура сілаў сачэньня і аховы ўрадавай кібэрінфраструктуры.

24 сакавіка ў сталіцу Вэнэсуэлы Каракас прыбылі два самалёты Міністэрства абароны Расеі — Іл-62 і адзін з найбуйнейшых транспартных самалётаў у сьвеце Ан-124. Паводле інфармацыі СМІ, двума самалётамі ў Вэнэсуэлу былі дастаўленыя сотні расейскіх вайскоўцаў і каля 35 тон грузу.

Канкрэтная прычына візыту расейскіх вайскоўцаў у Вэнэсуэлу невядомая, хоць Каракас і Масква ў сьнежні заявілі, што пачнуць абмеркаваньне сумесных намаганьняў для павышэньня абароназдольнасьці лацінаамэрыканскай краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG