Герояў Лявона Вольскага вабіць былая Астана, перайменаваная адразу пасьля афіцыйнай адстаўкі першага прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева.
Саўка:
Што-та как-та вакруг всё нямножачка мрачнавата.
Сунуў руку ў карман, а ў кармане какая-та сьцеклавата.
Авітаміноз вясеньні і ОРЗ, і аляргія.
Што жэ дзелаць, падскажыце, таварышы дарагія!
Грышка:
Дарагія прадукты і, ўвогуле, жыцьцё з кожным днём даражэй.
І калі жыцьцё даражэй, дык ня факт, што яно будзе даўжэй.
Там далёка ёсьць горад шчасьця, і мы з табой зможам асвойтацца там.
Карацей, Саўка, паехалі ў Нурсултан!
Разам:
Еду ў Нурсултан!
Грышка:
Мы з табой лёгка, Савелій, казахскую мову засвоім.
Знойдзем працу, разгорнемся хутка на волі!
Саўка:
Дзяйсьцьвіцельна, нада ўжэ выйці із этай зоны камфорта.
Паехалі ў Нурсултан, і пускай усё каціцца к чорту!
Разам: Еду ў Нурсултан!
Грышка:
А калі ўрэшце адбудуцца аналягічныя зьмены ў нашай краіне,
Саўка:
І памяняюць, канешна жэ, глаўнага горада імя.
Грышка:
Я думаю, да гэтага трэба чакаць гадоў пяць альбо шэсьць.
Саўка:
І мы паедзем у Лукашэнск.
Разам:
Еду ў Лукашэнск!