Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абвясьціла аб адмове ад транзыту газу праз Украіну


Будынак Газпрому ў Маскве.
Будынак Газпрому ў Маскве.

Расейскі «Газпром» пачаў афіцыйна апавяшчаць краіны аб тым, што транспарціроўка газу праз тэрыторыю Ўкраіны будзе спыненая 1 студзеня 2020 году.

Пра гэта паведаміў кіраўнік украінскай кампаніі «Нафтагаз» Андрэй Кобалеў у інтэрвію выданьню «РБК-Украіна», якое цытуе Lenta.ru.

Паводле яго, з пачатку наступнага году «Нафтагаз» перадасьць кіраваньне ўкраінскай газатранспартнай сыстэмай незалежнаму апэратару, якому трэба будзе падпісаць кантракт з «Газпромам» на транзыт газу.

Дзесяцігадовы кантракт паміж «Нафтагазам» і «Газпромам» аб транзыце газу заканчваецца ў 2019 годзе. Раней Кобалеў заявіў, што газатранспартная сыстэма Ўкраіны апынецца цалкам незапатрабаванай пасьля 2019 году.

Да гэтага міністар энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак казаў, што Маскве невыгодны транзыт газу праз тэрыторыю Ўкраіны. Паводле яго, з прычыны састарэлай газатранспартнай сыстэмы ўкраінскі напрамак абыходзіцца ў 2-2,5 разы даражэй іншых маршрутаў — напрыклад, «Ямал — Эўропа» або «Паўночны паток-1».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG