Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы прэзыдэнт Казахстану прапанаваў перайменаваць сталіцу ў Нурсултан


Цэнтар Астаны, архіўнае фота, ©Shutterstock
Цэнтар Астаны, архіўнае фота, ©Shutterstock

Касым-Жамарт Такаеў пасьля прэзыдэнцкай прысягі 20 сакавіка заявіў, што сталіца Казахстану мае насіць імя ягонага папярэдніка — Нурсултан. Таксама ён прапанаваў назваць у гонар Назарбаева цэнтральныя вуліцы буйных гарадоў.

У Казахстане пытаньне перайменаваньня гарадоў уваходзіць у функцыі прэзыдэнта — дастаткова ўказу, рэфэрэндумаў ня трэба.

У межах «дэсаветызацыі» або зьмены правапісу з пачатку 1990-х там ужо перайменавалі ня менш за паўтара дзясятка гарадоў, у тым ліку зьмяніла назву ранейшая сталіца — была Алма-Ата (расейская памылковая форма, некарэктная ў казаскай мове), у 1993 годзе горад стаў называцца Алматы (што значыць «яблыневы»). У 1997 годзе Назарбаеў перанёс сталіцу адтуль у Акмалу («белая сьвятыня», або «белая магіла»; былы савецкі Цалінаград), якую праз паўгода перайменаваў у Астану (па-казаску «сталіца»).

Прамысловая ўскраіна Астаны, архіўнае фота
Прамысловая ўскраіна Астаны, архіўнае фота

Тым часам урад і Нацыянальны банк Кахазстану заявілі аб «пераемнасьці палітыкі» дзеля «макраэканамічнай стабільнасьці». Яны па-ранейшаму будуць выконваць старыя распараджэньні і ініцыятывы Нурсултана Назарбаева, праграму да 2025 году і стратэгію да 2050-га. Улады чакаюць росту валавога ўнутранага прадукту не ніжэй за 3,8%, інфляцыю ў раёне 4–6%. Падставаў да падзеньня курсу нацыянальнай валюты (тэнге) Нацбанк ня бачыць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG