Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр скульптар, які стварыў помнікі Купалу, Скарыну, Міцкевічу


Беларускі скульптар Андрэй Засьпіцкі памёр 11 сакавіка на 96-м годзе жыцьця, піша фатограф Юры Іваноў.

Засьпіцкі ўдзельнічаў у стварэньні скульптур на будынку Сувораўскай вучэльні ў Менску, помніку Янку Купалы на Вайсковых могілках у Менску, Адаму Міцкевічу на Гарадзкім Валу ў Менску, Францыску Скарыне ў Полацку,

Засьпіцкі нарадзіўся ў польскім Мазаўцы. У 1939-м годзе пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да СССР — пераехаў у Менск. У 1941 годзе — прызваны ў войска, удзельнічаў у Другой Усясьветнай вайне. Вярнуўся да жывапісу ў 1947 годзе, стажыраваўся ў майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР у скульптара Аляксея Глебава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG