Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Шчучыне плянуюць паставіць помнік Шарлю дэ Голю і зрабіць турыстычны маршрут


Генэрал Шарль дэ Голь
Генэрал Шарль дэ Голь

Помнік прэзыдэнту Францыі Шарлю дэ Голю плянуюць паставіць у Шчучыне ў 2020 годзе да 130-годзьдзя з дня нараджэньня гістарычнай асобы, паведамляе grodnonews.by.

Пра гэта дамовіліся падчас нядаўняга візыту ў Шчучын амбасадара Францыі ў Беларусі Дзідзье Канэса.

У гады Першай усясьветнай вайны — зь ліпеня па верасень 1916-га — Шарль дэ Голь знаходзіўся ў нямецкім лягеры для ваеннапалонных на тэрыторыі сучаснага Шчучына.

Зараз на гэтым месцы стаіць цэх аўтатрактарных камплектаў заводу «Аўтапровад». Менавіта на гэтым будынку ўжо сёлета будзе адкрытая памятная дошка. А ў пэрспэктыве тут разьмесьціцца інтэрактыўны музэй.

«Тэма прысутнасьці ў Шчучыне Шарля дэ Голя вельмі цікавая і важная для далейшага разьвіцьця турыстычнай прывабнасьці рэгіёну. Пагатоў Шчучын неўзабаве ўвойдзе ў бязьвізавую зону. Упэўнены, што шчучынскі сьлед генэрала прыцягне ў наш горад шмат турыстаў і пасадзейнічае збліжэньню нашых народаў», — адзначыў старшыня Шчучынскага райвыканкаму Сяргей Ложачнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG