Аляксандар Лукашэнка 26 студзеня правёў нараду з Саветам бясьпекі, дзе абмяркоўваў магчымыя зьмены ў правілах прызыву ў войска. Якія менавіта зьмены могуць быць прынятыя, прадстаўнікі Міністэрства абароны расказалі 5 сакавіка на дзяржаўным тэлеканале СТВ.
Магчыма (але не дакладна — ніякія дакумэнты яшчэ не падпісаныя), што:
- тэрміновую службу ў войску ўключаць у мінімальны страхавы стаж;
- адтэрміноўку ад службы для атрыманьня адукацыі будуць даваць толькі адзін раз;
- студэнтам, якія адслужылі, будзе давацца прыярытэт у атрыманьні жытла ў інтэрнаце;
- абітурыентам будуць ладзіць заняткі на падрыхтоўчых аддзяленьнях за кошт бюджэту;
- у выпадку няяўкі ў ваенкамат прызыўніку забароняць выезд з краіны;
- на дзяржаўную службу ня будуць браць тых, хто ўхіляўся ад войска.