Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Выбачайце, жанчыны», — Лукашэнка патлумачыў сэнс заявы пра «бабло, мэрсэдэсы і цёлак»


Аляксандар Лукашэнка 20 сьнежня на сустрэчы зь менскімі чыноўнікамі пракамэнтаваў фразу пра «бабло, мэрсэдэсы і цёлак», якую на гэтым тыдні актыўна абмяркоўваюць у сеціве.

«Як быццам я пра нейкіх "цёлак", а некаторыя там кароў намалявалі ў Расеі. Заклапаціліся, бедныя, маёй фразай», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Лукашэнка патлумачыў, што казаў пра тыповае мысьленьне некаторых сучасных спартоўцаў.

«У іх адна размова, я даслоўна прывёў іх фразы: бабло, мэрсэдэсы і ззаду „цёлкі“. Выбачайце, жанчыны, што я так паўтарыў, проста да слова, — сказаў ён. — Гэта мысьленьне нашых спартоўцаў. Так працуйце — ідзіце бегайце з клюшкай ці зь мячом, давайце вынік. Вось да чаго гэта было. А тут атрымалася, што я задачу такую паставіў перад спартоўцамі».

Нарада з Аляксандрам Лукашэнкам, прысьвечанай летнім відам спорту, прайшла 18 сьнежня. Пад час нарады былы віцэ-прэм’ер і амбасадар у Літве Ўладзімер Дражын зрабіў запісы ў блякноце наконт «бабла», «мэрсэдэсаў» і «цёлак». Гэты запіс выхапіла камэра тэлеканалу АНТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG