Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рука Зянона Пазьняка». Уладзімера Анцулевіча ўспамінае Валянцін Голубеў


Вера Чуйко, Уладзімер Анцулевіч і Зянон Пазьняк перад здачай подпісаў за рэфэрэндум у ЦВК, 1992. Фота газэты «Свабода»
Вера Чуйко, Уладзімер Анцулевіч і Зянон Пазьняк перад здачай подпісаў за рэфэрэндум у ЦВК, 1992. Фота газэты «Свабода»

Памёр актывіст Беларускага народнага фронту Ўладзімер Анцулевіч, які кіраваў кампаніяй БНФ за рэфэрэндум у 1992 годзе. Яго ўспамінае доктар гістарычных навук Валянцін Голубеў.

Уладзімер Анцулевіч удзельнічаў ад самага пачатку стварэньня Беларускага народнага фронту ва ўсіх самых значных яго мерапрыемствах. Я б сказаў, што Вера Андрэеўна Чуйко і Ўладзімер Анцулевіч былі як правая і левая рука Зянона Пазьняка. Менавіта яны арганізоўвалі ўсе зьезды, якія былі. Яны добра разьбіраліся ў палітыцы і ўмелі працаваць зь людзьмі, як у Фронце, так і зь дзяржаўнымі чыноўнікамі. Гэтыя два чалавекі кіравалі зборам подпісаў за рэфэрэндум 1992-га.

У 1992 годзе БНФ спрабаваў арганізаваць рэфэрэндум пра датэрміновыя выбары ў Вярхоўны Савет. Тады было сабрана больш за патрэбныя 350 тысяч подпісаў, аднак Вярхоўны Савет адмовіўся ад правядзеньня рэфэрэндуму.
Перадвыбарчая ўлётка Ўладзімера Анцулевіча
Перадвыбарчая ўлётка Ўладзімера Анцулевіча

На жаль, ні Веры, ні Валодзі ўжо няма. Толькі добрыя словы... Гэта прадстаўнік старой гвардыі Беларускага народнага фронту. На жаль, нас становіцца менш і менш. Няхай пухам будзе яму нашая беларуская зямля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG