Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ханоі пачалася сустрэча Дональда Трампа і Кім Чэн Ына. ФОТА

абноўлена

Дональд Трамп і Кім Чэн Ын перад пачаткам саміту ў Ханоі, 27 лютага 2019 году
Дональд Трамп і Кім Чэн Ын перад пачаткам саміту ў Ханоі, 27 лютага 2019 году

У Ханоі, у гатэлі Sofitel Legend Metropole, пачалася сустрэча прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і лідэра КНДР Кім Чэн Ына.

Трамп і Кім выйшлі да журналістаў і паціснулі адзін аднаму рукі перад сьцягамі сваіх краінаў. Прэзыдэнт ЗША заявіў, што гэты амэрыканска-паўночнакарэйскі саміт будзе вельмі пасьпяховым.

Чакаецца, што сёньняшнія перамовы Трампа і Кіма працягнуцца 20 хвілін. Потым лідэры дзьвюх краінаў і іх памочнікі адправяцца на вячэру. Асноўная частка перамоваў пройдзе заўтра, 28 лютага.

Як і на першым саміце ў Сынгапуры ў чэрвені летась, абмяркоўвацца будзе ядзернае раззбраеньне Пхэньяну. Тады бакі падпісалі дакумэнт, згодна зь якім Паўночная Карэя абавязаная праводзіць ядзернае раззбраеньне ў адказ на гарантыі бясьпекі з боку ЗША. Аднак пазьней СМІ паведамлялі, што КНДР працягвае ядзерныя распрацоўкі.

Трамп прыляцеў у Віетнам напярэдадні вечарам. Раней у той самы дзень туды на браніраваным цягніку прыбыў Кім Чэн Ын. Да Ханою ад гораду Донгданг на мяжы з Кітаем паўночнакарэйскі лідэр дабіраўся на аўтамабілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG