Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: У ЗША быў канал сувязі з Пхэньянам на працягу дзесяцігодзьдзя


Дональд Трамп і Кім Чэн Ын на саміце ў Сынгапуры 12 чэрвеня 2018 году
Дональд Трамп і Кім Чэн Ын на саміце ў Сынгапуры 12 чэрвеня 2018 году

Амэрыканскія выведслужбы падтрымлівалі сакрэтныя кантакты з выведслужбамі Паўночнай Карэі на працягу апошняга дзесяцігодзьдзя. Канал сувязі заставаўся адкрытым у крызісных сытуацыях, паведамляе газэта The Wall Street Journal.

Як піша выданьне, дзякуючы гэтым кантактам удалося арганізаваць вызваленьне амэрыканцаў, затрыманых Паўночнай Карэяй, і падрыхтаваць сустрэчу Дональда Трампа і Кім Чэн Ына.

Ключавой фігурай з паўночнакарэйскага боку быў тагачасны кіраўнік паўночнакарэйскай выведкі Кім Ён Чхоль. Цяпер ён прадстаўляе Пхэньян у перамовах з Дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампэо.

​Паводле крыніц газэты, у Вашынгтоне разьлічвалі, што гэты канал дасьць магчымасьць прамой сувязі з кіраўніцтвам Паўночнай Карэі ў выпадку сур’ёзных крызісаў.

Дабро на кантакты даў у 2009 годзе прэзыдэнт Барак Абама. Мэтай было вызваленьне двух амэрыканскіх журналістаў, якія вярнуліся ў ЗША ў тым жа годзе. Кантакты працягваліся і ў наступныя гады, нягледзячы на тое, што спробы пераканаць Пхэньян адмовіцца ад выпрабаваньняў ядзернай зброі ня мелі плёну.

У апошні раз сакрэтны канал быў выкарыстаны адміністрацыяй Дональда Трампа, каб атрымаць пацьверджаньне таго, што прапанова аб правядзеньні амэрыкана-паўночнакарэйскага саміту, перададзеная адміністрацыі Трампа кіраўніцтвам Паўднёвай Карэі, зыходзіць ад Кім Чэн Ына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG