Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі летась пакаралі 46 судзьдзяў, шасьцярых звольнілі і аднаго пасадзілі


Заводзкі раённы суд Менску, ілюстрацыйнае фота
Заводзкі раённы суд Менску, ілюстрацыйнае фота

Пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала выступіў на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1», дзе расказаў пра колькасьць судзьдзяў, пакараных у Беларусі за мінулы год. На сустрэчы Лукашэнка казаў, што інфармацыя пра супрацьпраўную дзейнасьць судзьдзяў «ні ў якія вароты ня лезе».

Валянцін Сукала заявіў, што «мы дастаткова сурова падыходзім [да пакараньняў судзьдзяў], бо калі ўжо судзьдзя парушыў закон, гэта недапушчальна».

Паводле Сукалы:

  • Адзін судзьдзя быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці і пазбаўлены волі. Сукала не сказаў, што гэта была за справа. Але падобна, гаворка пра берасьцейскага судзьдзю Алега Міранюка, які ў ліпені атрымаў два гады калёніі агульнага рэжыму з забаронай на 5 гадоў працаваць у судах і праваахоўных органах за «заведама неправасуднае» рашэньне, якое дапамагло ягонай жонцы (асуджанай на 4 гады калёніі з канфіскацыяй маёмасьці) заключыць незаконную ўгоду зь нерухомасьцю.
  • Шэсьць судзьдзяў звольнілі «на падставах, якія дыскрэдытуюць, у сувязі зь немагчымасьцю ажыцьцяўляць судовую дзейнасьць».
  • 46 судзьдзяў пакаралі за парушэньне кодэксу гонару. Якімі менавіта былі парушэньні і пакараньні, Сукала не ўдакладніў, сказаў толькі, што «яны былі прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасьці, гэта самае суровае пакараньне для іх, гэта ідзе ў біяграфію судзьдзі».
  • 178 работнікаў судовага апарату пакараныя за розныя іншыя ўчынкі.

Канюк таксама расказаў, што колькасьць карупцыйных злачынстваў вырасла ў 2018 годзе, колькасьць асуджаных перавысіла тысячу чалавек.

Пры гэтым у Беларусі працягваюць працаваць судзьдзі, якіх вінавацілі ў палітычна матываваных прысудах, у тым ліку судзьдзі з «санкцыйнага сьпісу» Эўразьвязу.

Адзін з судзьдзяў, якога вінавацілі ў палітычна матываваных выраках, цяпер разглядае справу галоўнай рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай, якую некаторыя называюць палітычна матываванай. У тым жа інтэрвію «Беларусь-1» Сукала казаў, нібыта павышаная ўвага да такога працэсу можа быць ускосным ціскам на суд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG