Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне пакаралі беларуса, які хацеў падкупіць супрацоўніка СБУ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сума хабару складала 26 тысяч эўра, аштрафавалі на 300 даляраў.

Суд ва Ўкраіне пакараў грамадзяніна Беларусі, які перавозіў кантрабандай цыгарэты.

Як адзначаецца ў рашэньні суду, беларус быў затрыманы 3 лютага пры спробе перадаць супрацоўніку СБУ 26 тысяч эўра хабару, каб вярнуць канфіскаваныя ўкраінскаю мытняю кантрабандныя цыгарэты.

Паводле матэрыялаў справы, грамадзянін Беларусі, які працуе кіроўцам-экспэдытарам службы дастаўкі SIMON-TRANS, спрабаваў увезьці на тэрыторыю Ўкраіны 80 тысяч пачак цыгарэт беларускай вытворчасьці без акцызных марак, утаіўшы ад мытнага кантролю. Калі гэтую прадукцыю канфіскавалі, то спрабаваў уладзіць «пытаньне» пры дапамозе хабару. Але супрацоўнік СБУ паведаміў свайму кіраўніцтву і пры спробе перадаць грошы беларус быў затрыманы.

Згодна з Крымінальным кодэксам Украіны, за гэтыя дзеяньні беларусу пагражала пазбаўленьне волі на тэрмін ад 2 да 4 гадоў, але ў сувязі з прызнаньнем віны яго пакаралі мінімальным штрафам, прадугледжаным для такіх выпадкаў.

Суд пакараў беларуса штрафам у памеры 8,5 тысячы грывень (крыху больш як 300 даляраў у эквіваленце) за спробу подкупу супрацоўніка Службы бясьпекі Ўкраіны. На рашэньне суду канфіскавалі ня толькі цыгарэты, а і 26 тысяч эўра, якія беларус прапанаваў у выглядзе хабару.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG