Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк папярэдзіў пра махлярства з банкаўскімі карткамі


Нацыянальны банк распавёў беларусам, як абараніцца ад тэлефоннага махлярства — вішынгу.

Вішынг — адзін з мэтадаў махлярства, калі зламысьнікі па тэлефоне прадстаўляюцца пэўнай асобай і выманьваюць канфідэнцыйную інфармацыю пра банкаўскі карткі.

Як распазнаць вішынг?

Вядома, што зламысьнікі тэлефануюць кліентам беларускіх банкаў і прадстаўляюцца банкаўскімі супрацоўнікамі (у тым ліку Нацбанку). З розных прычынаў яны прапануюць перадаць:

  • пашпартныя дадзеныя;
  • рэквізыты банкаўскіх картак;
  • коды з смс, якія атрымоўвае кліент банку.

Нумары тэлефонаў, зь якіх тэлефануюць, ці схаваныя, ці належаць замежным апэратарам. Напрыклад, расейскім, піша МТБанк. Таксама махляры могуць выкарыстоўваць анамайзэры ці ІР-тэлефанію, з дапамогай якіх нумар вызначаецца як афіцыйны, пазначаны на сайце банку.

А гэта дакладна махляры?

Так. Супрацоўнік банку пры званку кліенту загадзя мусіць ведаць усе, неабходныя яму дададзеныя, піша Нацбанк.

Што рабіць, калі патэлефанавалі?

У выпадку атрыманьня падобных званкоў, Нацбанк раіць адразу зьвярнуцца ў кол-цэнтар банку, які выпусьціў картку. Распавесьці пра сытуацыю і выканаць рэкамэндацыі супрацоўнікаў.

Калі зламысьнік атрымаў рэквізыты карткі, ці вы заўважылі крадзеж грошай, трэба тэрмінова заблякаваць картку і зьвярнуцца з заявай у міліцыю.

Ці ў кагосьці ўжо нешта скралі?

Так. У менскую міліцыю зьвярнулася жанчына, якой двойчы званілі і прадстаўляліся банкаўскімі супрацоўнікамі. Прасілі назваць пашпартныя дадзеныя і рэквізыты картак. Жанчына паверыла, у выніку зь як рахунку сьпісалі 2500 рублёў. Міліцыя праводзіць праверку.

Таксама ў міліцыю зьвярнуўся мужчына, якому нібыта тэлефанавалі з банку. Перадаць дадзеныя ён адмовіўся, і паведаміў пра званок банку і міліцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG