Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхала Анемпадыстава пасьмяротна ўзнагародзілі за «Колер Беларусi»


Міхал Анемпадыстаў
Міхал Анемпадыстаў

Найлепшым дызайнэрам на 58-м Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» названы Міхал Анемпадыстаў.

«За ідэю, аўтарскую канцэпцыю, тэкст і мастацка-графічнае афармленьне выданьня» дызайнэр узнагароджаны ў пэрсанальнай намінацыі «Майстэрства» за кнігу «Колер Беларусi», паведамляе planetabelarus.by.

Цырымонія ўзнагароджаньня адбылася 8 лютага ў Палацы мастацтваў, у рамках XXVI Менскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

Беларускі дызайнэр, графік, фатограф, паэт і перакладчык, аўтар «Народнага альбому» Міхал Анемпадыстаў памёр 24 студзеня 2018 году ва ўзросьце 53 год.

Вершы Міхала Анемпадыстава сталі песьнямі N. R. M., «Новага Неба», Зьмітра Вайцюшкевіча, IQ48 і іншых, ён быў аўтарам славутага «Народнага альбому» (прызнанага «Альбомам году» на «Рок-каранацыі-1997»), перакладаў польскія рок-гіты для беларускіх сьпевакоў. «Чалавек году-2006» па вэрсіі інтэрнэт-парталу «Тузін гітоў».

У 2013 годзе выдаў зборнік сваіх вершаў «Глыбока, глыбока, на дне філіжанкі кавы», у 2017 — кнігу «Колер Беларусі». Таксама Анемпадыстаў ствараў вокладкі для музычных альбомаў. Вёў на сайце кампаніі «Будзьма беларусамі!» калёнку «Простыя рэчы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG