Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь займае 13-е месца паводле рэлігійнасьці сярод краінаў Эўропы, — дасьледаваньне


Ілюстрацыйнае фота. Працэсія Божага цела ў гонар сьвята Цела і Крыві Хрыстовых у цэнтры Менску, 2015 год
Ілюстрацыйнае фота. Працэсія Божага цела ў гонар сьвята Цела і Крыві Хрыстовых у цэнтры Менску, 2015 год

Беларусь заняла 13-е месца ў рэлігійнасьці сярод 34 краінаў Эўропы, а гэтым сьведчыць дасьледаваньне, апублікаванае амэрыканскім цэнтрам Pew.

Паводле зьвестак дасьледчага цэнтру, 27% насельніцтва ў Беларусі зьяўляецца вельмі рэлігійным. Гэта вызначылі праз агульны індэкс, у які ўваходзяць чатыры асобныя паказьнікі.

Як паказала дасьледаваньне:

  • 20% насельніцтва Беларусі (16-е месца) кажуць, што рэлігія зьяўляецца вельмі важнай у іхным жыцьці;
  • 30% (14-е) кажуць, што наведваюць рэлігійныя службы як мінімум раз на месяц;
  • 25% (13-е) кажуць, што моляцца штодня;
  • 26% (16-е) кажуць, што вераць у Бога з абсалютнай упэўненасьцю.

Дасьледчыкі зьвяртаюць увагу, што эўрапейцы ў цэлым менш рэлігійныя, чым людзі ў іншых частках сьвету, адзначае цэнтар Pew. Але, як паказала справаздача, у межах Эўропы часам існуюць значныя адрозьненьні ва ўзроўнях рэлігійнасьці ў розных краінах.

Першае месца ў рэйтынгу заняла Румынія (55% насельніцтва вельмі рэлігійнае), другое — Армэнія (51%), трэцяе — Грузія (50%). Найменш рэлігійнымі аказаліся Эстонія (7%), Данія (8%) і Чэхія (8%).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG