Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ватыкан і унівэрсытэт «Аль-Азгар» дамовіліся разам супрацьстаяць радыкальнай ідэалёгіі


Папа Рымскі Францішак і вярхоўны імам «Аль-Азгар» шэйх Ахмад ат-Таіб
Папа Рымскі Францішак і вярхоўны імам «Аль-Азгар» шэйх Ахмад ат-Таіб

Ватыкан і найбуйнейшы ў сьвеце ісламскі унівэрсытэт «Аль-Азгар» (Каір) дамовіліся актывізаваць супольныя намаганьні для барацьбы з ідэалёгіяй экстрэмізму. Адпаведны дакумэнт падпісалі ў панядзелак у Абу-Дабі Папа Рымскі Францішак і вярхоўны імам «Аль-Азгар» шэйх Ахмад ат-Таіб, перадае тэлеканал Al Arabiya.

«Спадзяюся, што гэты супольны дакумэнт стане пачаткам для міру на карысьць чалавецтва», — цытуе словы пантыфіка тэлеканал. Бакі таксама падпісалі дакумэнт, накіраваны на ўмацаваньне рэлігійнай памяркоўнасьці.

Папа Рымскі Францішак заклікаў прадстаўнікоў усіх рэлігіяў аб’яднаць намаганьні ў імкненьні да міру і «раззбраеньня сэрцаў».

«На рэлігіі, мабыць, як ніколі раней цяпер ляжыць задача, вырашэньне якой адкладаць нельга: задача раззбраеньня чалавечых сэрцаў. Гонка ўзбраеньняў, пашырэньне зоны свайго ўплыву, палітыка агрэсіі ніколі не вялі да стабільнасьці. Войны нясуць разбурэньні і пакуты. Дастаткова ўспомніць Емэн, Сырыю, Ірак і Лібію. Разам мы павінны пярэчыць лёгіцы ўзброенай сілы, умацаваных межаў і ўзьвядзеньня муроў, і ў гэтым нам у дапамогу малітва і дыялёг», - сказаў Францішак.

Са свайго боку, шэйх Ахмад Таіб падкрэсьліў, што «ніводная рэлігія не нясе адказнасьці за дзеяньні тэрарыстаў» і тых, хто распальвае войны. Ён заклікаў мусульманаў у арабскіх краінах прыняць і абараніць хрысьціянскія абшчыны, а мусульман у заходніх краінах інтэгравацца ў грамадзтва, захоўваючы пры гэтым сваю ідэнтычнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG