Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касінеравых зноў аштрафавалі за «экстрэмісцкую шапку». На больш як 2 тысячы рублёў


Вячаслаў і Марына Касінеравы
Вячаслаў і Марына Касінеравы

Суд Маскоўскага раёну Менску паўторна аштрафаваў менчукоў Вячаслава і Марыну Касінеравых за «распаўсюд эктрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 17.11 КаАП). Вячаславу прысудзілі штраф у 50 базавых велічыняў (1275 рублёў), Марыне – 40 базавых (1020 рублёў).

Справу на іх завялі яшчэ ў сьнежні, ды тады не паведамлялі, за што менавіта. Як высьветлілася, зноў за тую ж шапку, за якую штрафавалі ў мінулую восень — а менавіта за тое, што здымкі Вячаслава Касінерава ў «экстрэмісцкім» адзеньні не былі выдаленыя з інтэрнэту.

Першы раз Вячаслава аштрафавалі на 1102 рублі 50 капеек (45 базавых велічыняў), Марыну Насенку (Касінераву) — на 735 рублёў (30 базавых).

Штрафы далі за фота, на якіх відаць шапка і майка з надпісамі, прызнанымі экстрэмісцкімі. Гэтыя надпісы на ангельскай мове перакладаюцца як «клясавая вайна» і «тэрор-машына». Такія надпісы ўнесеныя ў беларускі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

На судзе Марына Касінерава зьвяртала ўвагу на тое, што па ўсёй Беларусі стаяць помнікі «галоўнаму экстрэмісту Леніну» («правадыру» палітыкі масавых рэпрэсіяў, якая афіцыйна звалася тэрорам), а за гэта нікога ня судзяць.

Касінеравы адносяць сябе да анархістаў. У Беларусі часта прызнаюць экстрэмісцкімі суполкі і матэрыялы анархістаў (акрамя тых, у гонар якіх названыя вуліцы). Некаторыя фразы і словы забароненыя толькі ў канкрэтным выглядзе (напрыклад, як надпіс на байцы), некаторыя — у абсалютна любым. Сярод забароненых ёсьць надпісы на замежных мовах, у тым ліку па-ўкраінску з мноствам памылак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG