Дырэкцыю «БелГазета» узначаліў беларускі праваабаронца Андрэй Бандарэнка, піша БелаПАН.
Бандарэнка запэўніў, што за рэдакцыйную палітыку па-ранейшаму будзе адказваць рэдакцыя, умешвацца ў яе праваабаронца ня будзе. Ён кажа, што будзе займацца камэрцыйнымі пытаньнямі і праграмай разьвіцьця газэты.
«Мая асноўная задача — паставіць газэту на нармальныя эканамічны рэйкі. Трэба вырашыць шэраг праблем, даць газэце нармалёва разьвівацца, маючы дастатковы абʼём фінансаваньня, і не залежаць ад палітыкі і эканомікі».
Цяпер каманда «БелГазеты» займаецца абнаўленьнем сайта, чакаецца, што новая вэрсія запрацуе з сярэдзіны лютага. Рэдакцыя мае намер стварыць сынтэз друкаванага выданьня і яго анлайн-выданьня.
Выданьне"Белорусская газета" было зарэгістравана ў 1995 годзе былымі супрацоўнікамі «Белорусской деловой газеты», з 2005 году выходзіць пад назвай «БелГазета». 75% акцый належаць журналісту Кірылу Жываловічу, 25% — заснавальніку Ігару Высоцкаму.